Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Серада


Нарадзілася ў 1983 годзе ў Менску. З уласным прызваньнем пакуль ня вызначылася. Працавала ў сфэры адукацыі, у прэсе, зараз асвойваю фатаграфію.

1. Навошта я пішу блог

Думаецца, я замяняю гэтым рэальныя стасункі зь людзьмі, на якія мне часта не хапае часу або энэргіі.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Мне заўсёды цікава атрымоўваць зваротную рэакцыю. У блогу мэханізмы камунікацыі робяцца больш яўнымі, ты больш даведваесься і пра іншых, і пра сябе.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Для мяне як для чалавека старой школы, які сур’ёзна ставіцца да кожнага напісанага слова, дзіка, што амаль кожны, хто вядзе блог, у рэшце рэшт пачынае лічыць сябе або грамадзкім журналістам, або літаратарам, або фатографам, або проста ўсім патрэбнай “зьвяздой”. Хоць, баюся, гэта закранула і мяне…

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

http://juche-songun.livejournal.com Вы думалі, у Паўночнай Карэі няма блогераў?..

http://nishisha.livejournal.com Таксама найцікавейшая істота — фатограф, адораны літаратурным талентам.

http://peaceduke108.livejournal.com Калектыўнае інтэрнэт-падсьвядомае ў асобе ці то “заклапочанага” робата, ці то шызафрэніка-дадаіста.

http://sveta-i-tancpol.livejournal.com А на філфаку, аказваецца, вучацца ня толькі прыстойныя паненачкі ў чаканьні конных прынцаў…

http://yannell.livejournal.com/ Пра Кітай несур’ёзна — то бок без афіцыёзу.
XS
SM
MD
LG