Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Кулікоў



Нарадзіўся і ўсё жыцьцё жыву ў Менску. Люблю родны горад і часта выбіраюся паназіраць за ім. Фатаграфіяй захапіўся параўнальна нядаўна, і практычна ўвесь вольны і нявольны час прысьвячаю гэтаму захапленьню.

1. Навошта я пішу блог

Блог у мяне зьявіўся ў 2004 годзе, роўна 6 гадоў назад. Спачатку ў ім даволі шмат пісаў нешматлікім фрэндам пра сваё жыцьцё, складаў аповеды і фліртаваў зь дзяўчатамі :) Паступова фатаграфіі амаль цалкам выцесьнілі тэкст, і цяпер, калі ён зьяўляецца ў блогу, то на каляфатаграфічныя тэмы. Гэта значыць, цяпер гэта — фотадзёньнік.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Самае каштоўнае для мяне ў блогу — фрэндстужка. Гэта самы хуткі спосаб даведацца пра апошнія навіны і падзяліцца сваімі.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Калі шмат фрэндаў, то адрозьненьні паміж нікамі сьціраюцца, асабліва калі не знаёмы з гэтымі людзьмі ў рэальным жыцьці. І потым забываецца, хто што казаў. Таму, калі чалавек выказваецца цікава, імкнуся зь ім разьвіртуалізавацца як найхутчэй.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

1. http://community.livejournal.com/another_by/ — суполка з апошнімі цікавымі культурнымі падзеямі Менску, пра якія часьцяком не даведаесься зь іншых крыніц.

2. http://paller.livejournal.com/ — блог Юрыя Вінаградава, мастака і майстра сылюэтаў.

3. http://community.livejournal.com/photo_school_by/ — блог менскай фаташколы

4. http://rashap.livejournal.com/ — фатограф Ільля Рашап. Цікавыя фатаграфіі, разбор па палічках фатаграфій карыстальнікаў.

5. http://ykulikov.livejournal.com/ — мой другі блог, куды выкладваю камэрцыйную фатаграфію і артыкулы. Свайго кшталту партфоліё, пакуль няма ўласнага сайту.
XS
SM
MD
LG