Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяда: Дзень трынаццаты


У трынаццаты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграна 5 камплектаў ўзнагарод.


Лыжныя гонкі. Эстафэта 4 па 10 км. Мужчыны.

Золата - Даніэль Рычардсан, Андэрс Содэргрэн, Маркус Хэлнэр, Ёган Ольсан (Швэцыя)


Срэбра - Марцін Ёнсруд Сундбі, Од-Б'ёрн Х'елмесэт, Ларс Бергер, Пэтэр Нортуг (Нарвэгія)
Бронза - Марцін Якс, Лукаш Баўэр, Іржы Магал, Марцін Коўкал (Чэхія)

Канькабежны спорт. 5км. Жанчыны.


Золата - Марціна Саблікава (Чэхія)
Срэбра - Стэфані Бэкерт (Нямеччына)
Бронза - Клара Х'юджэс (Канада)

Бобсьлей. Парны разрад. Жанчыны.

Золата - Кайлі Хамфрыс і Хэзэр Мойс (Канада)


Срэбра - Гэлен Апэртан і Шэлі-Эн Браўн (Канада)
Бронза - Эрын Пэк і Элана Мэерс (ЗША)

Шорт-трэк. Эстафэта. 3000 м. Жанчыны.

Золата - Лінлін Сун, Мэнг Ванг, Хуі Жанг, Янг Жоў (Кітай)


Срэбра - Джэсыка Грэг, Калайна Робэрдж, Марыан Сэн-Жэле, Таня Вісэнт (Канада)
Бронза - Элісан Бэйвер, Элісан Дудэк, Лана Герынг, Кэтрын Ройтэр (ЗША)

Лыжная акрабатыка. Жанчыны.


Золата - Лідзія Ласыла (Аўстралія)
Срэбра - Ніна Лі (Кітай)
Бронза - Гуо Сінсін (Кітай)

У мужчынскім турніры па хакеі Злучаныя Штаты адпомсьцілі швайцарцам за паразу беларускай зборнай напярэдадні, выйграўшы зь лікам 2-0. Канада ўпэўнена абыграла Расею, забіўшы сем шайбаў і прапусьціўшы толькі тры. Чэская каманда выбыла з турніру, прайграўшы фінам зь лікам 2-0. Трынаццаты дзень алімпіяды завершыць сустрэча зборных па хакеі Швэцыі і Славаччыны.



У агульным мэдалёвым заліку першыя тры месцы застаюцца нязьменнымі. Наперадзе - злучаныя штаты - 7 залатых, 9 срэбных і 12 бронзавых мэдалёў. У Нямеччыны - па сем залатых і бронзавых мэдалёў, а таксама 10 срэбных. Нарвэгія мае па шэсьць мэдалёў кожнага рангу. Учорашні дзень істотна палепшыў пазыцыю Канады, якая з 15-цю мэдалямі ідзе на чацьвёртым месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG