Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Бясьсьмертны прызначаны новым паслом Украіны ў Беларусі


Адпаведны указ за суткі да інаўгурацыі новага прэзыдэнта Віктара Януковіча падпісаў Віктар Юшчанка.

Іншым указам Ігар Лііхавы вызвалены ад пасады амбасадара Ўкраіны ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Раман Бясьсьмертны — адзін зь лідэраў «памаранчавай рэвалюцыі», ён зьяўляецца старшынём Цэнтральнага выканкаму партыі «Наша Ўкраіна», якую ачольвае Віктар Юшчанка.

Новы амбасадар па адукацыі — гісторык. На прэзыдэнцкіх выбарах 2004 года быў кіраўніком выбарчага штабу Юшчанкі, камэндантам намётавага гарадку на Майдане. У 2005 годзе працаваў віцэ-прэм’ерам ва ўрадах Юліі Цімашэнкі і Юрыя Еханурава. У 2007 — 2009 гадах быў намесьнікам кіраўніка Сакратарыяту прэзыдэнта Юшчанкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG