Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вынік той самы, але атмасфэра выбараў крыху весялейшая”


Юры Чавусаў

Юры Чавусаў

Як можна ацаніць першы этап правядзеньня кампаніі мясцовых выбараў? Ці можна сьцьвярджаць, што гэтыя выбары будуць неяк адрозьнівацца ад папярэдніх? Якую тактыку выбірае ўлада падчас гэтай кампаніі? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юрась Чавусаў.

Цыганкоў: Зараз скончылася рэгістрацыя ініцыятыўных групаў і ідзе працэс вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты. Ці магчыма ўжо на гэтым этапе рабіць нейкія папярэднія высновы пра тое, як беларуская ўлада зьбіраецца праводзіць гэтыя выбары? Ці можна сказаць, што ў практычнай сфэры гэтыя выбары будуць адрозьнівацца ад ранейшых?

Чавусаў: Ужо цяпер можна казаць, што гэтыя выбары будуць адрозьнівацца ад ранейшых. Напрыклад, працэнт адмовы рэгістрацыі ініцыятыўных групаў (што раней было такім пунктам засьцярогі для шмат якіх апазыцыйных кандыдатаў) цяпер мінімальны. Ініцыятыўныя групы рэгіструюцца ў вельмі лібэральным рэчышчы.

Зь іншага боку, працягваецца практыка, зьвязаная зь ціскам на сяброў ініцыятыўных групаў. З гэтага можна зрабіць выснову, што тыя зьмены ў заканадаўстве, якія ўнесеныя і якія ў цэлым рабіліся як крок насустрач апазыцыі — самі па сябе не мяняюць агульнага ходу выбарчага працэсу.
Ціск, які не фіксуецца фармальна, цяжка выставіць як дакумэнтальна зафіксаванае абмежаваньне ўдзелу апазыцыі ў выбарах.
Ціск, які не фіксуецца фармальна, які прымушае людзей адмовіцца ад удзелу ў выбарчым працэсе — яго цяжка выставіць як дакумэнтальна зафіксаванае абмежаваньне ўдзелу апазыцыі ў выбарах.

Цыганкоў: Зыходзячы з гэтых словаў, ці можна сьцьвярджаць, што ўлады зьмянілі тактыку, пазьбягаюць прамога парушэньня заканадаўства і ідуць шляхам адміністрацыйнага ціску. Гэта стратэгічная лінія ці самавольства мясцовых уладаў, якім гэтак надакучылі мясцовыя апазыцыйныя актывісты?

Чавусаў: Вядома, ня трэба выключаць самавольства мясцовых уладаў, якія, ня маючы загаду цягнуць наверх апазыцыянэраў, будуць дзейнічаць «па-дзядоўску». Але ў цэлым мы назіраем працяг лініі, якая пачалася падчас парлямэнцкіх выбараў 2008 году: фармальнае выкананьне заканадаўства, нядопуск апазыцыі да значных элемэнтаў выбарчага працэсу, напрыклад, да падліку галасоў, і зь іншага боку, дэманстратыўнае ўключэньне прадстаўнікоў апазыцыі ў тыя камісіі, якія галасоў не лічаць.

Такім чынам, улада можа, дэманстратыўна пайшоўшы на некаторыя нязначныя саступкі, захаваць ранейшы фармат выбараў. Як і ў 2008 годзе — вынік выбараў той самы, але атмасфэра крыху весялейшая.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG