Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





ПАСЬНЯЖЫЦЬ...


...і пакрапае: Тэмпература: каля 0 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Мінск прыяжджае дэлегацыя Эўрапарлямэнту з трохдзённым візытам.

На базе Рэспубліканскага горналыжнага цэнтру "Сілічы" праходзіць сэмінар Парлямэнцкага Сходу Саюза Беларусі і Расеі на тэму "Гідрамэтэаралягічная бясьпека Саюзнай дзяржавы ва ўмовах зьмены клімату".

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Кіеве інаўгурацыя прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1906 у Менску на браме гарадзкой турмы быў павешаны Іван Пуліхаў. Два тыдні перад тым студэнт Пуліхаў кінуў бомбу ў губэрнатара Курлова, і хоць бомба ня выбухнула, тэрарыст быў пакараны сьмерцю. Сёньня імя Пуліхава носіць адна зь менскіх вуліц.

У 1943 нарадзіўся Джордж Гарысан, музыка легендарнага брытанскага гурту "Бітлз" (пам. 2001).

У 1956 на закрытым пасяджэньні ХХ зьезду Камуністычнай партыі СССР Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы Іосіфа Сталіна.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "А.Латышонак: "Палякі могуць спрыяць беларусам, але спачуваць ня будуць".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Мы вам пакажам кузькіну маць!", — Мікіта Хрушчоў віцэ-прэзыдэнту ЗША Рычарду Ніксану ў 1959.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG