Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны фэстываль мастацтваў «Be2gether» зьяўляецца найбуйнейшым сьвятам музыкі і мастацтва на тэрыторыі Балтыйскіх краінаў і пройдзе ўжо ў чацьвёрты раз. Сёлета ён адбудзецца з 25 па 27 чэрвеня па традыцыі ў старажытным літоўскім замку Нарвілішкі, што за 100 мэтраў ад беларуска-літоўскай мяжы.

Як і ў мінулыя гады, на сцэнах «Be2gether» выступяць выканаўцы з розных куткоў сьвету, у тым ліку зь Літвы і Беларусі. У мінулыя гады хэдлайнэрамі фэсту былі Morcheeba, Bloodhound Gang, Therapy, Tricky, Groove Armada, Gogol Bordello, Clawfinger. Беларусь на фэстывалі прадстаўлялі ў розныя гады «Ляпіс Трубяцкой», NRM, Drum Ecstasy, IQ48, The Toobes.

Сёлетнія удзельнікі фэсту стануць вядомыя ў сакавіку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG