Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці, якіх даглядаюць бабулі, як правіла, таўсьцейшыя


Малыя дзеці, якіх рэгулярна даглядаюць іх бабулі і дзядулі, маюць павышаную рызыку залішняй вагі. Да такой высновы прыйшлі ў Вялікабрытаніі.

Дасьледчыкі зрабілі свае высновы на падставе назіраньня за 12 тысячамі брытанскіх дзяцей ва ўзросьце да 3 гадоў. Тыя зь іх, хто быў цалкам давераны бабулям і дзядулям, мелі значна большыя шанцы атлусьценьня. Дзецям, якіх даглядала нянька або якія хадзілі ў ясьлі, такая рызыка не пагражала. Пра гэта інфармуе International Journal of Obesity (Міжнародны часопіс праблемаў атлусьценьня).

Кіраўніца групы дасьледчыкаў прафэсар Кэтрын Ло кажа, што шмат падобных дасьледаваньняў было праведзенае і ў ЗША. На пытаньне, чаму “бабуліны ўнукі” тлусьцейшыя, прафэсарка дае два тлумачэньні: патураньне дзецям і недахоп фізычнай актыўнасьці.

Паводле прафэсаркі, адно з магчымых выйсьцяў – тлумачальныя гутаркі з малымі групамі бабуль і дзядуляў. Могуць мець эфэкт і меры агульнай адукацыі насельніцтва. У прыватнасьці, да агітацыі за здаровы лад жыцьця варта дадаваць і напамін, што ежа ня мусіць быць узнагароджаньнем за нешта.

Амаль чвэрць дзяцей дашкольнага веку ў Англіі маюць залішнюю вагу або атлусьценьне. Прадстаўнік дэпартамэнту аховы здароўя краіны кажа, што атлусьценьне – гэта вельмі складанае пытаньне з цэлым шэрагам фактараў. У Брытаніі лічаць, што інвэставаць час, энэргію і грошы на папярэджаньне атлусьценьня – першачарговая для здароўя задача.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG