Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UN Watch: ААН не пацікавілася правамі чалавека ў Беларусі


Паводле недзяржаўнай арганізацыі UN Watch, Рада правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый за пэрыяд 2008-2009 гг. не прыняла ніякіх захадаў у адносінах да парушэньня правоў у 16 краінах сьвету.


Сярод гэтых 16 краінаў, якія ў штогадовых справаздачах Freedom House клясыфікуюцца наогул як найгоршыя парушальнікі правоў чалавека, знаходзяцца Куба, Кітай, Эрытрэя, Іран, Расея, Саудаўская Арабія, Туркмэністан, Зімбабве і Беларусь.

Паводле UN Watch, у адносінах да Беларусі ААН павінна была зрэагаваць на рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў, цэнзуру ў СМІ, абмежаваньні свабоды сходаў і "сыстэматычнае ўжываньне катаваньняў". UN Watch таксама зьвяртае ўвагу на рэпрэсіўны закон аб СМІ, які ўступіў у дзеяньне ў 2008 годзе. Даклад згадвае адмовы падоўжаньня акрэдытацыі Андрэю Пачобуту, карэспандэнту "Газэты Выборчай".


Недзяржаўная арганізацыя UN Watch мае сядзібу ў Жэнэве. Яна зьяўляецца філіялам Амэрыканскага габрэйскага камітэту (American Jewish Committee). Паводле сайту арганізацыі, UN Watch займаецца маніторынгам дзейнасьці ААН на прадмет адпаведнасьці гэтай дзейнасьці Хартыі ААН. UN Watch піша на сваім сайце, што "непрапарцыянальная ўвага і несправядлівы падыход ААН да Ізраілю на працягу гадоў зьяўляецца наглядным урокам (хоць і не адзіным), як належная працэдура, роўны падыход ды іншыя асноўныя прынцыпы Хартыі ААН часта ігнаруюцца або ўжываюцца выбарачна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG