Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярузэльскаму вярнулі вялікую пэнсію



Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў сёньня, што новы закон аб паніжэньні пэнсіяў былым афіцэрам камуністычных спэцслужбаў, а таксама сябрам Вайсковай рады нацыянальнага выратаваньня „WRON” (гэты орган на чале з Ярузэльскім увёў у 1981 годзе ў Польшчы ваеннае становішча), які увайшоў у сілу сёлета, часткова не адпавядае Канстытуцыі.


Гаворка ідзе менавіта пра тую частку закону, якая датычыць сябраў WRON.

Такім чынам, генэрал Войцэх Ярузэльскі, як і іншыя сябры рады, ізноў будуць атрымліваць пэнсію ў памеры ў сярэднім 8495 злотых – гэта амаль 3 тысячы даляраў.

Між тым, зьніжэньне пэнсіі былым афіцэрам камуністычнай бясьпекі прызнанае адпаведным Асноўнаму закону краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG