Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня Гомельская абласная выбарчая камісія задаволіла скаргу патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Калінкавіцкага раённага Савету – Тамары Зайцавай, актывісткі незарэгістраванай пакуль партыі БХД.

Раённая камісія адмовіла ёй у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, спаслаўшыся на тое, што спадарыня Зайцава памылілася пры афармленьні дакумэнтаў. Жанчына правільна напісала назву сваёй выбарчай акругі – Сасноўская, але недакладна напісала яе нумар. Абласная камісія адмяніла рашэньне раённай аб нерэгістрацыі Тамары Зайцавай.

А вось актывісту руху “За свабоду” Пятру Кузняцову не пашанцавала. Абласная камісія не задаволіла яго скаргу, палічыўшы, што яго парушэньне больш сур’ёзнае. Спадар Кузняцоў уключыў у сваю ініцыятыўную групу больш за 10 чалавек, а гэта ёсьць парушэньне закону.

Як патлумачылі “Свабодзе” ў Цэнтарвыбаркаме, на мясцовых выбарах у склад ініцыятыўнай групы мусяць уваходзіць толькі ад 3 да 10 асобаў. Што тычыцца ж парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, то там ёсьць толькі абмежаваньне па мінімальнаму складу групы.
XS
SM
MD
LG