Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром” пакуль не пералічыў грошы за “Белтрансгаз”


Беларускі бок чакае, што ААТ “Газпром” у бліжэйшыя дні пералічыць грошы за акцыі “Белтрансгазу”.


“На сёньняшні дзень грошы не паступілі, што тлумачыцца выхаднымі і сьвяточнымі днямі ў Расіі. На гэтым тыдні мы будзем весьці перамовы і высьвятляць сытуацыю”, — заявіў першы намесьнік генэральнага дырэктара “Белтрансгазу” Цьвітамір Сарахан.

Сарахан адзначае: беларускі бок спадзяецца, што “ў бліжэйшыя дні плацёж паступіць”.

“Газпром” цягам чатырох гадоў выплачвае роўнымі часткамі 2,5 мільярда даляраў за 50%-ны пакет акцыяў “Белтрансгазу”.

Штогод “Газпром” пералічвае па $625 млн. і павялічвае сваю долю на 12,5%.

На пачатак 2010 году “Газпром” валодаў 37,5% акцыяў “Белтрансгазу”.

Пасьля пералічэньня сродкаў у лютым 2010 году доля “Газпрому” ў беларускай газатранспартнай сыстэме вырасьце да 50%, паведамляе “Інтэрфакс”.
XS
SM
MD
LG