Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Беларусі ў ЭЗ Уладзімер Сянько выказаў шкадаваньне ў зьвязку з тым, што некаторыя афіцыйныя польскія асобы далі эўрапейскім інстытуцыям “ненармальнае тлумачэньне рэальнай сытуацыі вакол польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі”.


Ён зрабіў гэтую заяву ў адкрытым лісьце, які разаслаў у аўторак у СМІ. Ліст мае загаловак: “ЭЗ заклапочаны, але Беларусь просіць аб цярпеньні”, – паведамляе брусэльскае выданьне EUOBSERVER.

Амбасадар спаслаўся на дадзеныя неназванага “нядаўняга” сацыялягічнага апытаньня, згодна зь якім 97% палякаў у Беларусі не адчуваюць нейкай дыскрымінацыі з боку ўладаў.

Кранаючы тэму дэбатаў у Брусэлі, дзе меліся абмяркоўвацца магчымыя санкцыі супраць Беларусі, сп.Сянько адзначыў: "Любыя спробы паўплываць звонку, роўна як і спробы прымусіць улады Беларусі падтрымаць любы з бакоў канфлікту, ня толькі непрымальныя, але і контрпрадуктыўныя ".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG