Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адмоваў у рэгістрацыі пакуль у 4 разы менш, чым на мінулых выбарах


У Беларусі зарэгістравана больш за 16,8 тыс. ініцыятыўных груп па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.

Усяго ў Беларусі ў выбаркамы паступіла 16 903 заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Зь іх ліку 23 заяўнікам было адмоўлена ў рэгістрацыі, 20 адклікалі свае заявы. Як адзначыў Мікалай Лазавік, у параўнанні з папярэдняй выбарчай кампаніяй колькасьць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп значна скарацілася (з больш чым 100 да 23).

Паводле Лазавіка, адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп ад палітычных партый былі адзінкавымі. Усяго зарэгістравана 341 ініцыятыўная група ад прадстаўнікоў палітычных партый. Абсалютная большасьць ініцыятыўных груп па вылучэньні прадстаўнікоў палітычных партый атрымалі з выбаркамаў станоўчы адказ і ўсе неабходныя дакумэнты, – паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасьці, зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Камуністычнай партыі Беларусі, БНФ, АГП, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай аграрнай партыі, партыі левых "Справядлівы свет", партыі "Зялёных", Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Лібэральна-дэмакратычнай, Беларускай сацыяльна-спартыўнай і Беларускай патрыятычнай партый, Партыі працы і справядлівасьці.
XS
SM
MD
LG