Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ для прадпрыемстваў падаражаў на чвэрць


Паводе пастановы № 39 міністэрства эканомікі Беларусі з 15 лютага на 25% павысіўся кошт газу, які прадаецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Захад са спасылкай на прэсавую службу мінэканомікі.



Неабходнасьць падвышэньня кошту газу ў ведамстве патлумачылі «ростам кошту газу, які купляецца ў Расейскай Фэдэрацыі, а таксама зьменамі агульных эканамічных умоў гаспадараньня». Пераразьлік за газ, які быў ужыты пасьля 15 лютага, будзе зроблены ў сакавіку, кажуць ў мінэканомікі.

1 тысяча кубамэтраў газу да падаражаньня каштавала для прадпрыемстваў 174 даляры, зараз будзе каштаваць 217 даляраў. Кошт газу для насельніцтва пакуль не падаражаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG