Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэнэджэр Toronto Maple Leafs назваў Грабоўскага «здаровым» і «дурным»


Міхаіл Грабоўскі

Гэтыя словы генэральнага мэнэджэра вядомага хакейнага клюбу Браяна Бёрка цытуюць сёньня шмат якія канадзкія выданьні.

Паводле Бёрка, расьсьледаваньне вулічнай сваркі, да якой меў дачыненьне форвард беларускай нацыянальнай зборнай і каманды Toronto Maple Leafs, з-за Алімпіяды можа зацягнуцца на некалькі тыдняў. 26-гадовы хакеіст быў затрыманы ванкувэрскай паліцыяй уначы 20 лютага. Ён правёў пад арыштам некалькі гадзінаў, аднак раніцай быў вызвалены з пастарунку, калі па яго прыйшлі бацькі.

«Мы далі паліцыі зразумець, што Грабоўскі зьявіцца ў паліцыі зноў, у выпадку, калі ён туды мусіць зьявіцца. На дадзены момант ніякіх абвінавачаньняў супраць яго ня выстаўлена», — сказаў Браян Бёрк.

Мэнэджэр хакейнага клюбу таксама паведаміў, што хакеіст, які быў траўмаваны 2 студзеня (і мусіў таму адмовіцца ад выступу на Алімпіядзе ў складзе беларускай зборнай), ужо ў сераду вяртаецца да трэніровак у Toronto Maple Leafs.

«Наколькі я ведаю, ён здаровы, — сказаў Бёрк. — Дурны, але здаровы».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG