Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні ўшануюць Багушэвіча


Сёлета ў Вільні, у старым горадзе, будзе адкрыта мэмарыяльная шыльда Францішку Багушэвічу.


Пра гэта паведаміў “Нашай Ніве” старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю Юрась Юркевіч. У Вільні клясык беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч доўгія гады працаваў адвакатам.

У літоўскай сталіцы ёсьць ужо 10 мэмарыяльных дошак, прысьвечаных дзеячам Беларусі, чый лёс быў зьвязаны зь Вільняй. Сярод іх — шыльды Францішку Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Янку Купалу, Рыгору Шырму.
XS
SM
MD
LG