Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актор Крыжаноўскі зноў ідзе ў палітыку


Вядомы гумарыст, актор і галоўны рэжысэр Менскага тэатру сатыры і гумару “Хрыстафор” Яўген Крыжаноўскі вылучаны кандыдатам у дэпутаты Менскага гарсавету ад Лібэральна- дэмакратычнай партыі (ЛДП).


Крыжаноўскі вылучаны кандыдатам па Цэнтральнай выбарчай акрузе на канфэрэнцыі ЛДП, якая прайшла 20 лютага ў Менску, – паведамляе БелаПАН.

Раней ЛДП адмовілася ад удзелу ў мясцовых выбарах у пяці вобласьцях Беларусі. Партыя вырашыла, што ў выбарах ня будуць браць удзел Гарадзенская, Віцебская, Гомельская, Магілеўская і Берасьцейская абласныя арганізацыі. У той жа час “у інтарэсах будучай прэзыдэнцкай кампаніі” ЛДП вырашыла ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы “У абмежаваным складзе” ў Менскай вобласьці і Менску. ЛДП вылучыла сваіх кандыдатаў у дэпутаты практычна ва ўсіх акругах Менску.

Яўген Крыжаноўскі ў 2001 годзе спрабаваў стаць кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі. Аднак ініцыятыўная група Крыжаноўскага ня здолела сабраць неабходную колькасьць подпісаў.

У 2003 годзе ён абвясьціў пра тое, што з палітычных і эканамічных прычынаў ня мае магчымасьці працаваць у Беларусі і зьехаў у Маскву, дзе працаваў у телепраграме “Аншлаг”.

У 2004 годзе Крыжаноўскі вярнуўся ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG