Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

З-ЗА ХМАРАЎ...


...выгляне і сонца, і месяц. Пацяплее: -4 — 0 С.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Вашынгтоне ў Бібліятэцы Кангрэсу адкрываецца выстава лістоў, дасланых аўганскай службе Радыё Свабода яе слухачамі, пад назвай "Галасы з Аўганістану".

У Брусэлі старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк сустракаецца з Анжэлікай Борыс і Аляксандрам Мілінкевічам.

У Гаазе Міжнародны крымінальны трыбунал для былой Югаславіі праводзіць двухдзённую канфэрэнцыю, прысьвечаную вынікам сваёй працы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1878 нарадзіўся сусьветна вядомы мастак-супрэматыст Казімір Малевіч.

У 1907 нарадзіўся Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнаўца, грамадзкі дзеяч ў Заходняй Беларусі і на эміграцыі.

У 1928 у Вільні польскія ўлады распачалі сyдовы пpацэс над паўсотняй дзеячоў Белаpyскай сялянска-pаботнiцкай гpамады – самай буйной арганізацыі ў Заходняй Беларусі, якая налічвала 100 тысяч чальцоў. Вінавацілі Грамаду ў тым, што яна існавала за маскоўскія камуністычныя грошы.

У 1944 Іосіф Сталін дэпартаваў 387000 чачэнцаў і 91000 інгушоў з Каўказу ў Сярэднюю Азію.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень абаронцаў Айчыны.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Вялікі эўрапейскі дэсант у Беларусь: лінія Брусэлю супраць лініі Сталіна"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Пад супрэматызмам я разумею супрэмацыю чыстага пачуцьця ў творчым мастацтве" — Казімір Малевіч.
XS
SM
MD
LG