Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 23 лютага за п’янства на працоўным месцы будуць штрафаваць


23 лютага ўступае ў дзеяньне «Закон «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях крымінальнай і адміністратыўнай адказнасьці ».

У прыватнасьці, згодна з дакумэнтам, за знаходжаньне на працоўным месцы ў стане алькагольнага, наркатычнага ап’яненьня можна атрымаць штраф у памеры ад 1 да 10 базавых велічынь (базавая велічыня на сёньняшні дзень — 35 тысяч рублёў). За гэтыя ж дзеяньні, учыненыя паўторна, можна атрымаць штраф ад 2 да 15 базавых велічыняў альбо адміністрацыйны арышт.

Як паведаміла намесьніца дырэктара дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ірына Шыраева, летась былі скасаваныя кантракты за расьпіцьцё алькагольных напояў ў працоўны час з 3959 работнікамі. У Магілёўскай і Гомельскай абласьцях практычна кожны другі працаўнік, што загінуў на вытворчасьці, быў нецьвярозы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG