Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры да ўлады і пры ёй


Блогер Малішэўскі выклаў падборку фатаздымкаў усясьветных лідэраў цяпер і тады, калі яны яшчэ не стаялі на чале сваіх дзяржаваў. Галерэя адчыняецца фотаздымкам, на якім віцэ-прэм’ер Расеі Мядзьведзеў паціскае руку прэзыдэнту Пуціну. Далей – Нікаля Сарказі, Ангела Мэркэль. Уладзімер Пуцін, Барак Абама, Аляксандар Лукашэнка.



Мядзьведзеў пакуль яўна не ў прэздыэнцкай форме. Набраць вагу і палітычную і скуінуць некалькі кг.



Жак Шырак зараз пакорміць юнага Нікаля Сарказі казкамі пра вялікую палітыку.



Ангела мэркель вучыцца быць канцлерам у Гельмута Коля.



Сэнатар Барак Абама ў жніўні 2005 году інспэктуе Ўкраіну -- там нейкія справы па раззбраеньні. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падае яму сваю руку. Сэнатару Абаму застаецца толькі схіліць галаву...

Далейшыя фотаздымкі глядзець ТУТ.
XS
SM
MD
LG