Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі ляндшафт перад інаўгурацыяй


Віктар Януковіч на малебне ў Кіева-Пячэрскай лаўры
Віктар Януковіч на малебне ў Кіева-Пячэрскай лаўры

25 лютага павінна адбыцца інаўгурацыя новага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Януковіч назваў сваіх кандыдатаў на пасаду прэмьер-міністра краіны. У мінулую нядзелю ягоная канкурэнтка на выбарах Юлія Цімашэнка адклікала судовы пазоў па абскарджаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. За экс-прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам застануцца службовае лецішча і абслуга.


Урачыстасьці, прысьвечаныя прысязе новага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, будуць сьціплымі. Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў аргкамітэта па падрыхтоўцы інаўгурацыі, намесьнік старшыні Партыі рэгіёнаў Сяргей Лёвачкін. Паводле яго на інаўгурацыю чакаецца прыбыцьцё каля 100 замежных дэлегацый.

«У першую чаргу гэта кіраўнікі суседніх дзяржаў, краін СНД, Эўразьвязу, дзяржаваў “Вялікай дваццаткі”, а таксама краін, якія зьяўляюцца
В. Януковіч прыняў рашэньне, што інаўгурацыя будзе праведзена вельмі сьціпла ў сувязі са складанай эканамічнай сытуацыяй у краіне.
найбуйнейшымі гандлёва-эканамічнымі партнэрамі Украіны », – паведаміў С. Лёвачкін.

На цырымоніі, ў прыватнасьці, запрошаны і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Сяргей Лёвачкін падкрэсьліў, што В. Януковіч прыняў рашэньне, што інаўгурацыя будзе праведзена вельмі сьціпла ў сувязі са складанай эканамічнай сытуацыяй у краіне, але ў той жа час максымальна ўрачыста, каб народ Украіны мог ганарыцца гэтым днём.

Афіцыйная цырымонія інаўгурацыі пачнецца ў 10.00 у Вярхоўнай Радзе, далей на ганку перад будынкам сакратарыяту прэзыдэнта Януковіч прыме рапарт начальніка генэральнага штабу ўзброеных сілаў Украіны. У 14.00 ва Ўкраінскім доме адбудзецца прыём для замежных дэлегацый з нагоды ўступленьня на пасаду новага кіраўніка дзяржавы. «Ніякіх парадаў і фэервэркаў не плянуецца», – адзначыў С. Лёвачкін.

Цімашэнка адклікала пазоў пра скасаваньне вынікаў выбараў


Канкурэнтка Януковіча на прэзыдэнцкіх выбарах Юлія Цімашэнка не прызнала ягоную перамогу. Аднак у мінулыя выходныя яна адклікала з Вышэйшага адміністрацыйнага суду Ўкраіны свой пазоў да Цэнтральнай выбарчай камісіі пра адмену вынікаў галасаваньня

Канкурэнтка Януковіча на прэзыдэнцкіх выбарах Юлія Цімашэнка не прызнала ягоную перамогу.
на выбарах кіраўніка дзяржавы. Яна заявіла, што «фактычна было адмоўлена вывучаць і дасьледаваць доказную базу, на якой грунтуецца пазоў, зьвёўшы функцыі ЦВК да чыста арытмэтычнага падвядзеньня вынікаў без усялякага пацьверджаньня іх абгрунтаванасьці. Пры такіх абставінах мы проста ня бачым сэнсу працягваць разгляд гэтай справы».


Яна заявіла, што Вышэйшы адміністрацыйны суд Украіны адмовіў у жывой трансьляцыі пасяджэньня на радыё і тэлебачаньні, таму, што «не хацелі, каб краіна і сьвет бачылі, якія доказы мы падавалі, якія дакумэнты мы прад’яўлялі суду, якія аргумэнты выкладаў наш бок».
Паводле Цімашэнкі, калі б вялася жывая трансьляцыя пасяджэньня суду, кожнаму грамадзяніну было б зразумела, што «Януковіч — не прэзыдэнт Украіны».


Прадстаўнік Віктара Януковіча ў Вышэйшым адміністрацыйным судзе Ўкраіны Аляксандр Лаўрыновіч назваў рашэньне Юліі Цімашэнкі адмовіцца ад барацьбы ў судзе палітычна правільным: «Юлія Цімашэнка пайшла, не дачакаўшыся рашэньня, усе яе абвінавачваньні ёсьць няпраўдаю. Яна пайшла і пакінула тры кропкі ў галовах сваіх прыхільнікаў».

Хто стане (ці застанецца) прэм’ерам Украіны?

Сёньня Віктар Януковіч прысутнічаў на малебне ў Кіева-Пячэрскай лаўры, прысьвечанай сьвяткаваньню перамогі праваслаўя. Пасьля малебну мітрапаліт Кіеўскі і Ўсяе Ўкраіны Ўладзімер блаславіў Януковіча на прэзыдэнцтва. Падчас цырымоніі ён паведаміў, што мае тры кандыдатуры на пасаду прэм’ер-міністра: Сяргей Цігіпка, які заняў на прэзыдэнцкіх выбарах трэцяе месца, Арсені Яцэнюк, былы сьпікэр парлямэнту і міністар замежных справаў, які заняў на выбарах чацьвёртае месца, і адзін з лідэраў Партыі Рэгіёнаў Мікалай Азараў.

Адразу пасьля выбараў Януковіч заявіў, што прэм’ер Цімашэнка павінна сысьці ў адстаўку. Яна ў сваю чаргу не зьбіраецца выконваць гэтае пажаданьне.

Для абраньня новага кіраўніка ўраду ў Вярхоўнай Радзе павінна быць сфармаваная новая кааліцыя, прычым патрэбная большасьць ня

Калі гэтая сытуацыя ня зьменіцца, Януковічу давядзецца ці цярпець Цімашэнку на пасадзе прэм’ера ці абвяшчаць новыя выбары, вынікі якіх непрадказальныя.
толькі дэпутатаў, але і фракцый, якія падтрымалі новы кабінэт. Аднак хаця Партыя Рэгіёнаў і мае самую вялікую фракцыю ў Вярхоўнай Радзе, яе нават разам з фракцыяй блёку Ўладімера Літвіна недастаткова, каб стварыць новую большасьць, патрэбныя галасы блёку “Наша Ўкраіна – Народная самаабарона” (НУ-НС). Але пакуль, як паведамляецца, ў гэтым блёку няма большасьці на карысьць кандыдатуры на прэм’ера ад прэзыдэнта Януковіча. Калі гэтая сытуацыя ня зьменіцца, Януковічу давядзецца ці цярпець Цімашэнку на пасадзе прэм’ера ці абвяшчаць новыя выбары, вынікі якіх непрадказальныя.

Як жывуць былыя прэзыдэнты Ўкраіны?


25 лютага скончацца прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Віктара Юшчанкі. Што атрымае экс-прэзыдэнт пасьля сыходу з пасады? Пра гэта даведалася ўкраінская газэта “Сегодня”. Паводле выданьня, у распараджэньні Юшчанкі застануцца лецішча ў Конча-Заспе (магчыма тое, дзе ён жыве цяпер), і кіроўцы, і кухары. Менавіта на цяперашнім лецішчы Юшчанкі жыў Кучма ў гады свайго прэзыдэнцтва, а пасьля сыходу з пасады атрымаў іншы дом.

Паводле міністра працы і сацыяльнай палітыкі ва ўрадзе Януковіча Міхаіла Папіева, «ёсьць пастановы Кабінэта міністраў часоў Кучмы, што за экс-прэзыдэнтам на працягу году захоўваецца дзяржаўнае лецішча з абслугоўваньнем, дзяржаўная ахова, а закон Украіны аб дзяржслужбе зацьвярджае, што ён мае права на 85% службовага заробку (заробак Юшчанкі на пасадзе прэзыдэнта складаў 41 тысячу грывень – каля 5 тысяч даляраў). Спадар Папіеў падкрэсьліў, што далейшы лёс прэзыдэнта вырашае ўрад новымі пастановамі, бо ва Ўкраіне да гэтага часу няма закона аб прэзыдэнце, дзе б усё гэта было прапісана. “Але яшчэ не было выпадкаў, каб прэзыдэнта праз год,

Заробак Юшчанкі на пасадзе прэзыдэнта складаў каля 5 тысяч даляраў.
напрыклад, высялялі », – кажа М.Папіев.

За папярэднімі двума прэзыдэнтамі Украіны – Л.Краўчуком і Л.Кучмам – захаваліся лецішчы, абслуга, транспарт, кіроўцы, мэдычнае і санаторна-курортнае абслугоўваньне. Але былі спробы спробы пазбавіць Леаніда Кучму ільготаў. У студзені 2005 году, напярэдадні адстаўкі, выканаўца абавязкаў прэм'ера Мікалай Азараў падпісаў пастанову, паводле якой Кучма атрымаў у пажыцьцёвае карыстаньне дзяржаўнай дачы ў Конча-Заспе з пэрсаналам (4 кіроўцы, дзьве пакаёўкі, два афіцыянты і кухар), пэнсію ў памеры службовага заробку прэзыдэнта, два аўтамабіля, ахову, памочніка і дарадцу. Але праз тыдзень, калі прэм'ерам стала Юлія Цімашэнка, яна скасавала гэтую пастанову. Гэтая пастанова ізноў уступіла ў сілу ў 2007 годзе, калі да ўлады прыйшоў урад Януковіча. У перапынку паміж 2005 і 2007 годам «аранжавая» ўлада пагражала выселіць чыноўнікаў з дзяржаўных лецішчаў, але не зрабіла гэтага. А Кучма аформіў пэнсію ў 18 тысяч грывень як дэпутат Вярхоўнай Рады I скліканьня.

Паводле газэты “Сегодня”, не пакрыўдзілі пасьля адстаўкі і былога прэзыдэнта Леаніда Краўчука. Былы кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Кучма, цяперашні сябра Партыі Рэгіёнаў Дзьмітры Табачнік прыгадвае: «Ён тэлефанаваў мне на працу, мы абмяркоўвалі пытаньне аўтамабіля, які да яго прымацаваць. Аўтапарк быў бедны. Мы далі яму ужываны BMW, а калі Кабмін закупіў партыю прадстаўнічых машын, Краўчуку выдзелілі новы BMW. Мой намесьнік па гаспадарчай частцы Пётр Церамчук езьдзіў аглядаць домік Краўчука. Ён захацеў жыць на выселках – у Конча-Заспе ў былой рэзыдэнцыі члена палітбюро і сакратара ЦК Мікалая Барысенка. Там усё было ў заняпадзе. Мы хутка зрабілі рамонт, пакуль Краўчук быў на адпачынку ». У гэтым доме першы прэзыдэнт Украіны жыве дагэтуль.

У нядаўнім інтэрвію беларускай Свабодзе Леанід Краўчук сказаў, што атрымлівае народнага дэпутата Ўкраіны, гэта 19 тысяч грывень (каля 3 тысяч даляраў). На просьбу пракамэнтаваць той факт, што пэнсія былога кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча складае паўтара даляры, экс-прэзыдэнт Украіны адказаў: “Я лічу, што гэта ганьба для прэзыдэнта Лукашэнкі. Ён ганьбіць ня толькі прозьвішча Шушкевіча, ён ганьбіць дэмакратыю, узровень культуры ўлады, паводзіць сябе некарэктна ў адносінах да Шушкевіча. Гэта зьдзек, на мой погляд, Шушкевічу трэба адмовіцца ад такой пэнсіі і аддаць яе Лукашэнку”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG