Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У райцэнтры Гарадок і ў вёсцы Язькаўшчына Лёзьненскага раёну лішку сьнегу на дахах ня вытрымалі два жылыя дамы. Жыхары не пацярпелі.

На Лёзьненшчыне ў прыватнай хаце дах абрынуўся на плошчы 80 квадратных мэтраў. А ў Гарадку пацярпеў трохкватэрны дом, дзе жывуць некалькі сем’яў — дах праваліўся на плошчы 160 квадратных мэтраў. Столь засталася непашкоджанай, але людзі мусілі пакінуць жытло.

Паводле прагнозу сыноптыкаў, пасьля анамальна вялікіх сьнегападаў можна чакаць і іншых непрыемных наступстваў: узровень паводкі чакаецца значна вышэйшы, чым зафіксаваны ў мінулыя гады. Таму не выключаецца падтапленьне прыватнай забудовы ў Віцебску, Воршы і Верхнядзьвінскім раёне. Усяго ў небясьпечнай паводкавай зоне могуць апынуцца 790 дамоў, дзе жыве каля 2,3 тысячы чалавек, а таксама некалькі жывёлагадоўчых комплексаў.

Тым часам гарадзкія камунальныя службы не пасьпяваюць разграбаць заносы ў дварах і на вуліцах.
XS
SM
MD
LG