Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробак рабочых МАЗу скараціўся ўдвая. Адміністрацыя заводу на сходах паведаміла, што такая колькасьць супрацоўнікаў не патрэбная. Прадаваць удаецца толькі палову вырабленага.

Рабочыя лічаць, што на афіцыйнае скарачэньне штату адміністрацыя ня пойдзе, а папросту ня будзе падаўжаць кантракты з супрацоўнікамі, каб не плаціць грошы за звальненьне ў зьвязку са скарачэньнем штату.

Ад 1 сакавіка рабочых, якія жывуць у прыгарадзе, больш ня будзе вазіць на зьмену заводзкі аўтобус. Гэта яшчэ больш пагоршыць матэрыяльнае становішча каля трох тысяч рабочых.

Супрацоўнікі МАЗу лічаць, што цягам паўгода колькасьць рабочых можа скараціцца прыкладна на 8 000 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG