Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазырскі машынабудаўнічы завод застаўся бяз даху


У ноч на 22 лютага на Мазырскім машынабудаўнічым заводзе абваліўся дах зварачнага цэху. Пацярпелых няма. Пашкоджана абсталяваньне.

У Гомельскім абласным упраўленьні МНС паведамілі, што 210 квадратных мэтраў даху абвалілася пад цяжарам сьнегу.

20 лютага ў Гомелі ад сьнегу абваліўся дах нежылога чатырохкватэрнага дома барачнага тыпу.

У Лельчыцкім раёне 19 лютага абваліўся дах гаспадарчай пабудовы. У той момант там знаходзіліся двое пэнсіянэраў — муж і жонка —, а таксама карова. Жанчына патрапіла ў шпіталь зь пераломам тазасьцегнавой косткі.
XS
SM
MD
LG