Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 кіляграмаў выбухоўкі ў школьных музэяў Магілёўшчыны


224 выбухованебясьпечных прадметаў выяўленыя ў школьных музэях Магілёўшчыны. Сярод іх асколачная бомба, 26 артылерыйскіх снарадаў, міны, гранаты, тратылавыя шашкі часоў Другой Усясьветнай вайны.

Школьны арсэнал у тратылавым эквіваленце спэцыялістамі ацэнены ў болей за 18 кіляграмаў выбуховага рэчыва.

Цягам чатырох апошніх месяцаў праверку школьных музэяў праводзілі супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Нагодай для праверак сталі паведамленьні грамадзян пра тое, што ў музэях захоўвацца баявыя нарады.

“Гэта інфармацыя цалкам пацьвердзілася. У першых жа правераных музэях былі выкрытыя цэлыя арсэналы. Больш за ўсё супрацоўнікаў КДБ уразіла тое, што ў адным са школьных музэяў была знойдзена асколачная авіяцыйная бомба. Бальшыня музэяў стваралася ў 50-60 гады. Супрацоўнікі музэяў не спэцыялісты ў піратэхніцы й ня маглі дапусьціць, што сярод экспанатаў ёсьць баявыя снарады”, цытуюць афіцыйныя крыніцы прэсавую сакратарку абласной управы КДБ Тацяну Шаўцову.

Канфіскаваныя музэйныя “экспанаты” зьнішчаныя.

XS
SM
MD
LG