Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску пісалі дыктоўку і вітальны ліст Барадуліну


У Віцебску каля дзясятка сябраў Таварыства беларускай мовы пісалі пад дыктоўку ўрывак з твору Ўладзімера Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», паведаміў старшыня абласной рады арганізацыі Іосіф Навумчык.

Правяраў дыктоўкі кандыдат філялягічных навук, выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Юры Бабіч, таксама сябра ТБМ.

Пасьля таго, як дыктоўку напісалі і праверылі, усе прысутныя напісалі вітальны ліст Рыгору Барадуліну, у якім павіншавалі паэта з 75-мі ўгодкамі, што будуць адзначацца 24 лютага, і пажадалі яму хутчэйшага выздараўленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG