Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У восьмы дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 4 камплекты ўзнагарод.

Гарналыжны спорт. Супэргігант. Мужчыны.

Золата - Аксэль Лунд Свіндаль (Нарвэгія)
Срэбра - Бод Мілер (ЗША)
Бронза - Эндру Вайбрэхт (ЗША)

Лыжныя гонкі. Дуатлон. Жанчыны.

Золата - Марыт Б'ёргенэн (Нарвэгія)
Срэбра - Анна Хааг (Швэцыя)
Бронза - Юстына Кавальчык (Польшча)

У забегу стартавалі 3 беларускія лыжніцы. Найлепшы вынік паказала Алёна Саньнікава, якая прыйшла 39-й.

Скелетон. Жанчыны.

Золата - Эмі Ўільямс (Вялікая Брытанія)
Срэбра - Керсьцін Шымкавяк (Нямеччына)
Бронза - Аня Хубэр (Нямеччына)

Скелетон. Мужчыны.

Золата - Джон Мантгомэры (Канада)
Срэбра - Марцінс Дукурс (Латвія)
Бронза - Аляксандар Трацьякоў (Расея)

На мужчынскім хакейным турніры адбыліся тры матчы. Зборная Беларусі прайграла Швэцыі зь лікам 2-4. Чэхі перамаглі латвійскую каманду (5-2). Фінляндыя нанесла паразу Нямеччыне (5:0)

У агульным камандным заліку наперадзе па-ранейшаму ЗША (6 залатых, 6 срэбных і 8 бронзавых мэдалёў). На другім месцы Нямеччына (4 залатыя, 5 срэбных і 4 бронзавыя мэдалі), за ёй - Нарвэгія (5 залатых, 3 срэбныя і 2 бронзавыя мэдалі). Усяго пасьля трэцяга дня Гульняў у Ванкувэры алімпійскія мэдалі заваёўвалі прадстаўнікі 26-ці краінаў.
XS
SM
MD
LG