Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведаміла «Свабодзе» жонка Валянціна Міхайлаўна. Яна сёньня наведала хворага ўпершыню за пяць дзён шпіталізацыі.

«Мне сёньня нарэшце далі пропуск. Ён так абрадаваўся, калі мяне ўбачыў, такі быў шчасьлівы, што я прыйшла. Я там была амаль гадзіну. Заўтра зноў пайду».

Рыгор Барадулін перадаў спадарыні Валянціне кнігу «Халодная памяць вады», якую выпусьціў касьцёл і якую яму перадалі ў палату.

Паводле спадарыні Валянціны, лекары зьнялі мігальную арытмію і тэмпэратуру, але стан цяжкі і выздараўленьне будзе доўгім.

У рэанімацыю лякарні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін патрапіў увечары 14 лютага з высокай тэмпэратурай. Лекары канстатавалі левабаковае запаленьне лёгкіх з ацёкамі. Напярэдадні ў Менску адбылася прэзэнтацыя зборніка выбранай паэзіі Рыгора Барадуліна пад назвай «Перакуленае/Опрокинутое». Саюз беларускіх пісьменьнікаў прымеркаваў выданьне кнігі да 75-гадовага юбілею Рыгора Барадуліна, які будзе адзначацца 24 лютага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG