Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгора Барадуліна наведвае жонка Валянціна


Рыгор Баардулін

Рыгор Баардулін

У рэанімацыі лякарні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта сёньня Рыгора Барадуліна наведвае жонка Валянціна. Стан дзядзькі Рыгора застаецца цяжкім, але ранкам лекары выпісалі пропуск і дазволілі наведацца ў палату, паведаміла Свабодзе Валянціна Міхайлаўна.

Яна кажа, што лекары па-ранейшаму ня робяць ніякіх прагнозаў, але дазвол наведаць хворага ўпершыню за пяць дзён шпіталізацыі дае падставы на лепшыя спадзяваньні.

У рэанімацыю лякарні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта народны паэт Беларусі патрапіў увечары 14 лютага з высокай тэмпэратурай. Лекары канстатавалі левабаковае запаленьне лёгкіх з ацёкамі. Напярэдадні ў Менску адбылася прэзэнтацыя зборніка выбранай паэзіі Рыгора Барадуліна пад назвай «Перакуленае/Опрокинутое». Саюз беларускіх пісьменьнікаў прымеркаваў выданьне кнігі да 75-гадовага юбілею Рыгора Барадуліна, які будзе адзначацца 24 лютага.
XS
SM
MD
LG