Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каваленка: “Сьцяг Сургана — як тая сьвечка, якую ня варта хаваць пад ложак”


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка, сябар асуджанага сёньня Алега Сургана, якога абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка міліцыі падчас затрыманьня за бел-чырвона-белы сьцяг, лічыць прысуд — паўгода арышту — несправядлівым:

«Ёсьць такая прыпавесьць — пра сьвечку, якую варта запальваць для таго, каб яе ўбачылі. Гэтую сьвечку ставяць на стол, а не хаваюць пад ложак.

Учынак Алега Сургана нагадаў мне гэтую прыпавесьць — Алег вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг, публічна выказаўшы свае перакананьні.

Нехта лічыць за лепшае размаўляць пра палітыку і казаць пра свае апазыцыйныя палітычныя погляды дома на кухні. Алег Сурган прадэманстраваў сваю пазыцыю пасярод гораду, і гэта бачыла мноства людзей, якія, мажліва, цяпер стануць баяцца меней.

Алега Сургана асудзілі за гэта на паўгода зьняволеньня. Асудзілі несправядліва. Але ён зрабіў сапраўдны ўчынак — не схаваў сваю сьвечку, а ўзьняў сьцяг высока над нашымі галовамі. За гэта ён варты вялікай павагі».

Супраць сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі таксама распачатая крымінальная справа за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Апазыцыянэру пагражае за гэта да 6 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG