Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі амбасадар у Польшчы абвінавачвае Варшаву ў расколе палякаў


Словы беларускага амбасадара для беластоцкага Радыё Рацыя цытуюць іншыя польскія выданьні.

Паводле Віктара Гайсёнка, “афіцыйная Варшава падзяліла грамадзянаў Беларусі — этнічных палякаў на сваіх і чужых. Грамадзянам Беларусі польскай нацыянальнасьці адмаўляюць у атрыманьні віз, бо яны нібыта ўяўляюць пагрозу для польскага канстытуцыйнага ладу. На самой справе ж — толькі таму, што яны ўваходзяць у склад легітымнага Саюзу палякаў Беларусі”.

Амбасадар падкрэсьліў, што новае кіраўніцтва арганізацыі польскай меншасьці на чале са Станіславам Сямашкам было абрана ўвесну 2009 году. Абраньне Анжалікі Борыс на старшыню арганізацыі ў траўні 2009 году амбасадар ахарактарызаваў як нахабнае ашуканства, заявіўшы, што выбрала яе “група людзей, запрошаных самой Борыс”. Таму беларускія ўлады не разглядаюць Анжаліку Борыс у якасьці лідэра СПБ, нягледзячы на тое, што ў Варшаве яе лічаць законным лідэрам арганізацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG