Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Transparency International: Беларусь сярод найбольш карумпаваных краінаў


139 месца заняла Беларусь сярод 180 краінаў сьвету паводле Індэксу ўспрыняцьця карупцыі ад Transparency International. Сусьветны фінансавы крызіс не прывёў да зьніжэньня ўзроўню карупцыі – такую выснову робіць часопіс Forbes на падставе новага індэксу.


Аўтары рэйтынгу дасьледавалі 180 краінаў, зь якіх 75 набралі менш 3 пунктаў па дзесяцібальнай шкале "сумленнасьці уладаў" (у 2008 годзе такіх было 72). Расея разам з Украінай знаходзяцца ў сьпісе ніжэй за Беларусь і займаюць 146-е месца. Суседнія з Беларусьсю краіны займаюць наступныя пазыцыі: Літва – 52, Латвія – 56 і Польшча – больш высокае 49 месца.

ЗША зьехалі з 18-га на 19-ы радок, а найменш карумпаваная краіна ў сьвеце паводле гэтага рэйтынгу Новая Зэляндыя , за ёй Данія і Сінгапур. На апошнім месцы – Самалі.

Forbes адзначае, што Transparency International зыходзіць з пашыральнага разуменьня слова "карупцыя", уключаючы ў гэта паняцьце таксама "празьмерныя выплаты, непразрыстыя фінансавыя структуры і афшоры".
XS
SM
MD
LG