Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: Сурган – палітвязень, і мы будзем дабівацца яго вызваленьня


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Павал Севярынец, які сачыў за судовым працэсам Алега Сургана, камэнтуе сёньняшні прысуд, вынесены ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску:

“Прысуд Алегу Сургану незаконны, а ягоная адносная мяккасьць тлумачыцца тым, што справа палітычная”. Гэта ніякая не “бытавуха”, і не супраціў міліцыі – гэта вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга. Таму Алег Сурган – палітвязень, і мы будзем дабівацца ягонага вызваленьня, перагляду прысуду, будзем дапамагаць ягонай сям”і.

Тут відавочны палітычны падтэкст. І відавочна, што ў Беларусі баяцца ўвагі і наступстваў з боку Эўропы. Таму далі тры месяца Міхайлаву, які нібыта ўхіляецца да вайсковай службы, і толькі шэсьць месяцаў Алегу Сургану. Нібыта і невялікі, але тэрмін зьняволеньня ўсё-ткі для застрашваньня нязгодных прымяняецца”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG