Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парсюкевіч: “Што палец міліцыянта рабіў у роце Сургана?”


Сяргей Парсюкевіч

Сяргей Парсюкевіч

Прысуд Алегу Сургану ў Віцебску сярод іншых слухаў і Сяргей Парсюкевіч. Віцебскі прадпрымальнік кажа, што справа Сургана як дзьве кроплі вады падобная да ягонай.

Нагадаем, у красавіку 2008 году Парсюкевіча асудзілі на 2,5 года пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў зьбіцьці супрацоўніка менскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандра Дулуба:

“Ды там адно да аднаго ўсё. Прынамсі, вельмі падобныя сытуацыі. Тут усім было зразумела, што Сурган не злачынца, а пацярпелы. Я яшчэ, шчыра кажучы, зьдзіўляюся, што яму далі толькі шэсьць месяцаў арышту. Магло б быць ня меней за тры гады пазбаўленьня волі. Таму ня ведаю, у гэтым сэнсе нават пашчасьціла. Бо маглі даць нашмат больш.

Але чарговым разам было відаць: міліцыянты перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Праўда, як я ведаю, прынамсі патрульна-паставая служба досыць часта гэтым займаецца. Тут усё выйшла вонкі, таму, па-першае, такім чынам яны ў пэўным сэнсе і абараняюцца. А па-другое, лішні раз пасадзіць чалавека, які дзесьці сьцяг вывесіў, гэта ж для іх проста шчасьце. Зрэшты, з гэтага ж усё і пачыналася. А ўжо расказы пра тое, што ў нецьвярозым выглядзе быў, то гэтага не было ўвогуле. Адзінае, канечне, што ён няправільна сябе павёў у пляне таго, што не прайшоў мэдычнага агляду. Але тут цяжка штосьці спрагназаваць, асабліва калі чалавек у юрыдычным сэнсе, мякка кажучы, ня вельмі пісьменны. Таму так і атрымалася. Калі б ён прайшоў працэдуру, нашмат складаней ім было б штосьці даказваць.

І што гэта за пастаноўка пытаньня — укусіў за палец? Што гэта за лухта? Па-першае, што той палец рабіў у чужым роце? І як чалавек можа, лежачы на жываце, з завязанымі рукамі, у кайданках і з сагнутымі нагамі кагосьці ўкусіць? То бок, увогуле трызьненьне поўнае. Але пры гэтым у судзе ўсё прайшло. Зрэшты, прыкладна так жа, як і ў мяне было”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG