Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Östgruppens вітаюць захады Менску наконт альтэрнатыўнай службы


Марцін Угла

Марцін Угла

Паводле кіраўніка швэдзкай няўрадавай арганізацыі Östgruppens Марціна Углы, якая сочыць за парушэньнямі правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе, распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі адносна распрацоўкі праекту закону аб альтэрнатыўнай службе — пэўнае дасягненьне, доказ таго, што грамадзянская супольнасьць “сапраўды можа ўплываць на палітычныя рашэньні нават ва ўмовах дыктатуры”.

Як лічаць швэдзкія праваабаронцы, гэты захад — непасрэдны вынік эфэктыўнай грамадзкай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі, якую цягам апошніх шасьці месяцаў праводзілі беларускія няўрадавыя арганізацыі і да якой актыўна прычынілася таксама Östgruppens.

Сёлета ў канцы студзеня швэдзкія праваабаронцы разам зь дзясяткамі праваабарончых арганізацыяў з розных краінаў Эўропы накіравалі адкрыты ліст да прэзыдэнта Лукашэнкі. У ім яны прывялі факты судовага перасьледу тых беларусаў, якія не пажадалі служыць у войску з прычынаў веравызнаньня, а таксама заклікалі беларускага кіраўніка падбаць аб прыняцьці закону аб альтэрнатыўнай службе.

“Цяпер мы зь цікавасьцю сочым за працай над тэкстам новага закону. Важна, каб ён даў рэальныя магчымасьці для альтэрнатыўнай службы тым маладым людзям, якім сумленьне не дазваляе браць у рукі зброю”, — кажа Марцін Угла.
XS
SM
MD
LG