Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан супраць перагляду нормаў Мытнага саюзу


Казахстан выступае супраць перагляду раней прынятых дакумэнтаў па фармаваньні Мытнага саюзу, заявіў 19 лютага казахскі прэм'ер-міністр Карым Масімаў на пасяджэньні ўраду.

"Мы паўтара месяца жывем у Мытным саюзе, ёсьць установачныя дакумэнты, якія зацьверджаны кіраўнікамі дзяржаў, ёсьць рамачны Мытны кодэкс, але цяпер узьнікае некаторае жаданьне рэвізаваць ужо прынятыя дакумэнты. Я хацеў сказаць: ніякіх рэвізій прынятых рашэньняў быць не павінна", — цытуе Масімава РІА Новости.

Ён падкрэсьліў, што прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў "даў вельмі дакладнае даручэньне: нам трэба вельмі дакладна тут трымаць сваю пазыцыю".

У той жа час Масімаў адзначыў, што Казахстан як член Мытнага саюзу мае перад іншымі краінамі "вельмі дакладны абавязак па ахове паўднёвых межаў". "Ужо ёсьць прэтэнзіі па "шэрым" імпарце праз нашы межы. Мы павінны адпаведным чынам ахоўваць [межы], забясьпечыць там мытнае афармленьне", — падкрэсьліў прэм'ер.
XS
SM
MD
LG