Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сябры праваабарончых арганізацый (Цэнтар прававой трансфармацыі, "Вясна", камітэт "Салідарнасьць", Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі Дом правоў чалавека і Беларуская асацыяцыя журналістаў) запрасілі прадстаўнікоў праваахоўных структураў Беларусі на перамовы адносна дзеяньняў супраць удзельнікаў масавых акцый, якія прайшлі ў лютым, а таксама сяброў Саюзу палякаў.

Сустрэча была прызначана на сёньня ў гатэлі "Эўропа", а 11 гадзіне раніцы. Аднак увечары 18 лютага арганізатарам адмовілі ў залі.

Тым ня менш сёньня праваабаронцы сабраліся каля гатэля “Эўропа”, чакаючы, ці прыйдзе хто-небудзь з прадстаўнікоў праваабарончых органаў. Як і можна было прадбачыць, ніхто з прадстаўнікоў улады не зьявіўся.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак з гэтай нагоды заявіў Свабодзе: “Хутчэй за ўсё, міліцыянты не гатовы да размовы. Відавочна, пакуль ім няма чаго сказаць. Але мы пацьвярджаем сваю гатоўнасьць да дыялёгу з праваахоўнымі органамі”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG