Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад: “Іран і Беларусь на шляху да вяршыняў прагрэсу”


Iran -- President Mahmud Ahmadinejad speaks at a press conference in Tehran, 16Feb2010

Iran -- President Mahmud Ahmadinejad speaks at a press conference in Tehran, 16Feb2010

Іранскія СМІ працягваюць цытаваць выказваньні прэзыдэнта краіны Махмуда Ахмадзінэжада адносна актуальных дачыненьняў паміж Тэгеранам і Менскам.

Як падае афіцыйнае агенцтва IRNA, учора сустракаючыся зь кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Мартынавым, іранскі прэзыдэнт назваў стасункі паміж краінамі "устойлівымі" і "дружалюбнымі".

"Іран і Беларусь пашыраюць адносіны. Гэтыя абедзьве краіны знаходзяцца на пачатку доўгага шляху да вяршыняў прагрэсу, і не існуе ніякіх перашкодаў для павелічэньня дзьвюхбаковых сувязяў", заявіў Ахмадзінэжад.

Як паведаміў раней іранскі амбасадар у Беларусі Сэед Абдула Хусэйні, сёлета Іран мае намер наведаць і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Плянуецца, што ягоны візыт будзе прымеркаваны да пачатку здабычы нафты на радовішчы Джафэйр – сумесным ірана-беларускім праекце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG