Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісту “Маладога фронту” пагражаюць крымінальнай справай


Участковы міліцыянт паведаміў маці Пятра Рузава, што супраць яе сына распачата крымінальная справа. Гэта ўжо другая крымінальная справа, якую распачынаюць супраць баранавіцкага актывіста “Маладога фронту” сьледчыя органы з падачы баранавіцкага ваенкамату.

Летась Пятра двойчы пакаралі штрафамі за тое, што ён своечасова не зьявіўся на мэдычную камісію ў ваенкамат. Пракуратура распачала супраць яго крымінальную справу.

Пасьля таго як хлопец прынёс даведку аб тым, што вучыцца ў Познаньскім унівэрсытэце, справу спынілі.

Цяпер хлопца ня толькі абвінавацілі ва ўхіленьні ад вайсковай службы, але й падазраюць у падробцы дакумэнтаў. Сьледчыя лічаць, што Пётар Рузаў падрабіў даведку і патрабуюць ягонага вяртаньня ў Беларусь для дачы паказаньняў.

Сябра Пятра Рузава Сямёна Былінскага, які вучыцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага, таксама чакаюць баранавіцкія сьледчыя. Летась яго пакаралі штрафам на 1 750 000 рублёў за ўхіленьне ад вайсковай службы. Цяпер супраць яго могуць распачаць крымінальную справу за нявыплату штрафу.

Паводле прэсавай сакратаркі “Маладога фронту” Тацяны Шапуцькі, баранавіцкія актывісты прызвычаіліся да таго, што падчас акцый апазыцыі ў Менску іх выклікаюць па розных надуманых прычынах у ваенкамат, напрыклад, “прызыўная трывога”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG