Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкая экспэртыза: АЭС – небясьпечная


Агляд недзяржаўнага друку

Сьветлагорская газэта “Ранак плюс” у артыкуле “На рынку рухнуў дах” распавядае пра наступствы сьнегападу. “Хуткая дапамога, пажарныя і міліцэйскія аўтамабілі, натоўп людзей, -- вось што мы пабачылі, пад’ехаўшы да Юбілейнага рынку. І толькі потым – пакарожаныя і зламаныя кавалкі арматуры, разарванае пакрыцьцё, шапікі, амаль да вокнаў заваленыя сьнегам”, - апісвае карціну на Юбілейным рынку журналіст. Адказныя асобы пра прычыны абрушэньня даху выказаліся так: значныя ападкі і магчымыя пашкоджаньні пакрыцьця нацяжнога даху.

Колькі сьнегу было на даху – цяпер вызначыць цяжка. Але вядома, што з пачатку зімы яго ніхто не прыбіраў. Высьвятляць, хто вінаваты, будзе пракуратура.

Да нэгатыўных наступстваў сьнегапады прывялі ня толькі ў Сьветлагорску. “Дахам задушыла кароў”, -- паведамляе маладэчанская “Рэгіянальная газэта”. Паводле адмыслоўцаў, “шыфэрны дах не вытрымаў вялікай колькасьці сьнегу і абрынуўся. Будынак быў пабудаваны ў 1950 годзе. На фэрме той ноччу было 150 кароў. Дзьвюх кароў пакалечыла, дзьвюх задушыла насьмерць.

“Рэгіянальная газэта”
піша таксама пра якасьць вады ў рэгіёне. “Сёлета чакаецца паводка. Хутчэй за ўсё талая вада патрапіць у калодзежы. Таму вясной калодзежную ды і водаправодную ваду перад ужываньнем трэба абавязкова кіпяціць”, – раіць газэце спэцыяліст. Паводле апошніх дасьледваньняў, каля 40% дасьледваных пробаў вады Маладзечна і раёна ўтрымлівала павышаную колькасьць жалеза. Павышанае ўтрыманьне нітратаў выяўлена ў 1,55% пробаў.

Тыднёвік “Новы час” дае новыя зьвесткі пра будаўніцтва АЭС у Беларусі. Распавядае рэдактар газэт Аляксей Кароль:

“Гэта ініцыятыва шэрагу недзяржаўных арганізацый, якія распачалі правядзеньне грамадзкай экалягічнай экспэртызы праекту будаўніцтва АЭС у Беларусі. Гэта экспэртыза абвяргае ўсе тыя станоўчыя водгукі ад беларускіх чыноўнікаў, што маўляў АЭС – вялікае дабро для Беларусі. І паказвае, наколькі гэта небясьпечна і незапатрабаванае эканомікай Беларусі. Бо ўсе нашыя нястачы можна выправіць, без гэтага будаўніцтва”.
XS
SM
MD
LG