Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


АДЛІГА...


...і дождж са сьнегам. Тэмпэратура: каля 0 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў праходзіць выстава сучаснай дзіцячай кніжнай ілюстрацыі зь Беларусі, Нямеччыны, Ізраіля і Польшчы.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Бялградзе адкрываецца міжнародны кінафэстываль, які патрывае да 28 лютага.

У Вашынгтоне Фундацыя Рональда Рэйгана прызнае прэмію Ronald Reagan Freedom Award. Ляўрэатамі гэтай прэміі былі, між іншым, Міхаіл Гарбачоў, Маргарэт Тэтчэр, Джордж Буш.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1473 нарадзіўся Мікалай Капэрнік, які стварыў тэорыю геліяцэнтрычнай мадэлі сьвету – гэта значыць, што зямля круціцца вакол сонца, а не наадварот, як думалі дагэтуль.

У 1878 Томас Алва Эдысан атрымаў патэнт на прыстасаваньне для мэханічнага запісу гуку, якое ён назваў фанаграфам. Гэтае вынаходзтва паклала пачатак эры аўдыёзапісу.

У 1908 нарадзіўся беларускі паэт Станіслаў Шушкевіч. Ён найлепей вядомы як аўтар вершаў для дзяцей. А яшчэ вядомы сваім сынам – Станіславам Шушкевічам, кіраўніком Беларусі, за якім краіна набыла незалежнасьць.

У 1952 памёр нарвэскі пісьменьнік Кнут Гамсун, ляўрэат Нобелеўскай прэміі за 1920 год.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Жыцьцё і сьмерць мітаў: Тарашкевіца".


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Па чым пазнаць камуніста? Ну, гэта той, хто чытае Маркса і Леніна. А па чым пазнаць антыкамуніста? Гэта той, хто разумее Маркса і Леніна" — Рональд Рэйган.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG