Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: Палітыка Эўразьвязу адносна Беларусі сябе апраўдала


Аўдронюс Ажубаліс
Аўдронюс Ажубаліс

Пра гэта заявіў у інтэрвію DELF --> http://ru.delfi.lt/news/politics/azhubalis-politika-es-v-otnoshenii-belarusi-sebya-opravdala.d?id=29102271 міністар замежных спраў Літвы. Аўдронюс Ажубаліс. Ён запэўніў, што Літва будзе і далей падтрымліваць Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт.

Спадар Ажубаліс падкрэсьліў, што Літва будзе весьці дыялёг і з афіцыйным Менскам, і з апазыцыяй. Ён адзначыў, што Літва і Беларусь — суседнія краіны, таму на рашэньне некаторых пытаньняў «проста нельга закрыць вочы».

«Мы ня можам гэтага прадухіліць, мы суседзі, таму ёсьць тэхнічныя, эканамічныя пытаньні, на вырашэньне якіх мы ня можам закрыць вочы. Тым больш, што палітыка ЭЗ адносна Беларусі сябе апраўдала, бо нейкія невялікія крокі з боку Менску мы бачым. Патуга ў бок Эўропы ёсьць, і мы павінны гэта цаніць», сказаў Ажубаліс.

Падчас выступу перад студэнтамі ЭГУ Ажубаліс заявіў, што пакуль ён будзе знаходзіцца на пасадзе міністра, заўсёды будзе падтрымліваць унівэрсытэт. «Нішто ня можа зьмяніць пазыцыю Літвы ў тым, што тычыцца дэмакратыі, яе каштоўнасьцяў», — адзначыў міністар.

300 тысяч эўра для БДУ


Сёньня ў Вільні прайшла сустрэча Рады міністраў Паўночных краін. Тэмай сустрэчы было разьвіцьцё паўночна-балтыйскага супрацоўніцтва, стратэгія Эўразьвязу, а таксама Беларусь. У праграме сустрэчы было наведваньне ЭГУ. Было заяўлена пра дадатковую падтрымку ЭГУ з боку Рады міністраў Паўночных краін памерам у 300 тысяч эўра:

«Такім чынам мы хочам зрабіць уклад у барацьбу за свабоду ў Беларусі, падтрымаць людзей, якія змагаюцца за акадэмічныя свабоды, паколькі вы гэта робіце ня толькі для сябе», — заявіў Бэртэль Гордэр, міністар адукацыі Даніі падчас сутрэчы са студэнтамі ЭГУ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG