Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эўропа” адмовіла праваабаронцам


Гатэль «Эўропа»
Гатэль «Эўропа»
Сябры праваабарончых арганізацый (Цэнтар прававой трансфармацыі, «Вясна», камітэт «Салідарнасьць», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі Дом правоў чалавека і Беларуская асацыяцыя журналістаў) запрасілі прадстаўнікоў праваахоўных структураў Беларусі на перамовы адносна дзеяньняў супраць удзельнікаў масавых акцый, якія прайшлі ў лютым, а таксама сяброў Саюзу палякаў. Першая сустрэча была прызначана на 19 лютага ў гатэлі «Эўропа», а 11 гадзіне раніцы.

Але ўвечары 17 лютага арганізатарам адмовілі ў залі:

«З гатэлю „Эўропа“ паведамілі, што ня могуць выдзеліць памяшканьне, дзе праваабаронцы плянавалі правесьці перамовы з прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Хаця нумар ужо быў аплочаны. Але ад перамоваў праваабаронцы не адмаўляюцца, яны могуць адбыцца ў іншым памяшканьні», — паведаміла «Свабодзе» праваабаронца Алена Танкачова.

«Мэтай перамоваў ёсьць пошук шляхоў для нармалізацыі дзейнасьці праваахоўных органаў па забесьпячэньні правапарадку падчас правядзеньня мірных сходаў», — паведамляюць праваабаронцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG