Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуроры праверылі вайскоўцаў


Belarus - Belarusian army, 2008

Belarus - Belarusian army, 2008

Пракурорская праверка выявіла парушэньні з боку вайскоўцаў пры дзяржаўных закупах.

Выявіліся факты неэфэктыўнай кантрольнай дзейнасьці рэвізійных органаў і службовых асобаў вайсковых арганізацый. Мелі месца факты неэфэктыўнага выдаткоўваньня бюджэтных сродкаў.

Паводле праверкі пракуроры ўнесьлі 43 прадстаўленьні і 8 пратэстаў на супярэчныя заканадаўству прававыя акты. Да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнулі 65 службовых асобаў, траіх аштрафавалі больш як на 2 мільёны рублёў.

Дзяржаве кампэнсаваная шкода на суму больш як 2,6 мільёна рублёў.

Менскі міжгарнізонны вайсковы суд за злоўжываньне ўладай асудзіў на 6 гадоў зьняволеньня намесьніка кіраўніка аўтатранспартнай установы вайсковай часткі Менскага гарнізону і пазбавіў яго званьня падпалкоўніка.

Яго абвінавацілі ў заключэньні эканамічна неабгрунтаваных дамоваў з камэрцыйнымі структурамі на абслугоўваньне аўтатранспарту. У выніку дзяржаве была нанесена шкода больш як на 500 мільёнаў рублёў.
XS
SM
MD
LG