Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дом польскі ў Івянцы па-ранейшаму апячатаны. Учора суд у Валожыне пастанавіў, што Тэрэса Собаль, якая дагэтуль была яго дырэктарам, павінна “вызваліць” яго. Гэтага дамагаўся пазоў, падпісаны кіраўніком праўладнага Саюзу палякаў Станіславам Сямашкам.

Як можна сёньня расцэньваць сытуацыю сярод івянецкіх палякаў?

Тэрэса Собаль
лічыць, што раскол адбыўся. У яе засталося мноства прыхільнікаў, але паасобныя задаволеныя такім рашэньнем суду. Адвакат Аляксандар Галіеў сказаў нам, што калі Дом польскі будзе зноў адчынены, ніхто ня зможа забараніць Тэрэсе Собаль туды ўвайсьці, бо гэта — месца агульнага карыстаньня. Аднак сама яна кажа, што больш не захоча туды хадзіць пасьля ўсіх падзеяў, зьвязаных з канфліктам вакол яго паміж СПБ Сямашкі і не прызнаваным уладамі Саюзам палякаў на чале з А.Борыс.

Дом — гэта будынак, кажа Тэрэса Собаль. Дай Бог, каб захаваліся людзі, бо іх вельмі палохаюць. Раней жылі і бяз дому. Галоўнае — людзі, каб іх гэта ня так крыўдзіла, абражала, бо такое перажыць цяжка, прызнаецца яна. Што тычыцца заняткаў польскай мовы для дзяцей, то цяпер яны адбываюцца ў школе. Настаўніцу выклікалі ў выканкам і сказалі займацца там, бо Дом польскі зачынены.
XS
SM
MD
LG