Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку няшчаснага выпадку ў Магілёве загінуў 49-гадовы апэратар Вадзім Аршынскі, які супрацоўнічаў з тэлеканалам Белсат.

Прыкладна а 12-й гадзіне Вадзім Аршынскі быў дастаўлены ў магілёўскую лякарню. На яго абваліўся казырок, што над пад’ездам дома (Першамайская, 20), дзе ён жыў. Казырок абваліўся ад будаўнічага друзу й сьнежнай наледзі.

Двор дома на Першамайскай, 20, дзе жыў Вадзім Аршынскі

Будаўнікі, якія вядуць рамонтныя працы сказалі, што Аршынскі памёр у лякарні. Ад камэнтароў яны адмовіліся.

Незалежны журналіст Алесь Буракоў бачыў Вадзіма Аршынскага апошнім. На ўласнай машыне ён яго падвёз да дому. Як адбылося здарэньне, спадар Буракоў ня бачыў. У шпіталі хуткай дапамогі, куды ён вазіў сына нябожчыка, лекары паведамілі:

“У яго былі пераламаныя рэбры з правага боку. Кроў пацякла ў лёгкія. Да рэанімацыі яго проста не пасьпелі давезьці. Рэанімацыю ў машыне хуткай дапамогі нават не ўключалі. Заўтра адбудзецца ўскрыцьцё і будзе дакладна ўстаноўленая прычына сьмерці. Лекары сказалі, што перадаюць матэрыялы ў пракуратуру. Будзе распачатая, хутчэй за ўсё, крымінальная справа”.

Алеся Буракова як чалавека, які апошнім бачыў Аршынскага жывым, ужо дапыталі сьледчыя.

“Міліцыя зьбірае розныя сьведчаньні. Вывучае сытуацыю на пляцоўцы, каля дома, дзе загінуў Вадзім”.

У доме, дзе жыў Аршынскі, даўно робіцца рамонт даху. Калі журналіст уваходзіў у дом, на яго абваліўся казырок па-над пад’ездам.


Вадзім Аршынскі ў часе працы, студзень 27 студзеня 2010 году

Пра Вадзіма Аршынскага гаворыць кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграм Белсат Аляксей Дзікавіцкі:

“З Вадзімам Аршынскім мы працавалі на Белсаце, асабліва ў рэдакцыі інфармацыйных праграмаў, з самага пачатку нашага вяшчаньня - восені 2007 году. Гэта несумненна быў адзін з найбольш прафэсійных нашых апэратараў, гэта чалавек зь вялікім досьведам, ад якога вучыліся і калегі на Магілёўшчыне. Пры ўсім гэтым трэба сказаць, што Вадзім быў вельмі сьціплым чалавекам, ніколі не хваліўся сваім досьведам, напрыклад на нейкіх курсах зь людзьмі ўдвая яго маладзейшымі, ахвотна далей вучыўся, ахвотна далей прыглядаўся, як яны працуюць.

У тэлебачаньні ў ацэнцы апэратара ёсьць такая фраза, такі крытэр - ці мантуюцца ягоныя здымкі. Гэта значыць, калі атрымліваем матэрыял ад апэратара, можна зь іх зрабіць добры паўнавартасны сюжэт ці не. Здымкі нашага калегі Вадзіма Аршынскага заўсёды мантаваліся...”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG