Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сіфілісу найбольш у раёнах, памежных з Расеяй


1709 выпадкаў захворваньня на сіфіліс было зарэгістравана ў Беларусі ў 2009 годзе. Узровень захворваньня розьніцца па рэгіёнах, але найбольшы ў Віцебскай і Гомельскай абласьцях — 29,8 і 27,6 выпадка на 100 тысяч насельніцтва.

Для параўнаньня — у Менску было 8,3 выпадка захворваньня на 100 тысяч жыхароў сталіцы.

“У сярэдзіне 1990-х гадоў у нас была сапраўдная эпідэмія захворваньня на сіфіліс ды іншыя хваробы, якія перадаюцца полавым шляхам. Цэнтар эпідэміі быў якраз у Менску. Цяпер сытуацыя лепшая, паводле ўзроўню гэтых захворваньняў мы значна лепшыя за Расею і Украіну, набліжаемся да нашых суседзяў у краінах Прыбалтыкі і Польшчы. Але ў сумежных з Расеяй раёнах узровень застаецца высокім. Найперш гэта зьвязана з працэсамі працоўнай міграцыі”, — паведаміла журналістам у Нацыянальным прэсавым цэнтры Ірына Шыманская, галоўны няштатны дэрматавенэроляг Мінздраву.

Паводле адмыслоўцаў, асноўныя групы рызыкі венэрычных хваробаў — гэта людзі зь нізкімі прыбыткамі і моладзь да 25 гадоў.
XS
SM
MD
LG