Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія прыняла адмысловую пастанову, у якой вызначыла істотныя і не істотныя памылкі пры запаўненьні дэклярацый кандыдатамі ў дэпутаты.

Раней становішча было такое, што не было агульнага правіла і кожная камісія сама вырашала рэгістраваць альбо не рэгістраваць кандыдата за памылкі ў запаўненьні дэклярацый.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала: “многія камісіі падыходзяць да гэтага пытаньня вельмі строга і часам людзей каралі за нязначныя тэхнічныя памылкі. Зараз жа вызначаныя адмысловыя крытэры для таго, каб вызначыць ці зьяўляецца памылка істотнай альбо не. І калі памылка будзе не істотная, то кандыдат у дэпутаты будзе зарэгістраваны”.

На пытаньне Радыё Свабода ці будзе гэта правіла распаўсюджвацца і на выбары больш высокіх узроўняў, Лідзія Ярмошына адказала, што спачатку паглядзіць, што атрымаецца на мясцовых выбарах.

Сёньня ж камісія вызначыла рэглямэнт выступу зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты па мясцоваму радыёвяшчаньню. У выніку кожны кандыдат атрымае права выступаць да пяці хвілінаў. Аднак, як сказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, калі ў нейкай акрузе будзе зашмат кандыдатаў, то камісія можа зьменшыць час выступу да 3,5 хвілін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG