Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў: Беларусь гатовая актывізаваць супрацоўніцтва з Іранам


Сяргей Мартынаў

Сяргей Мартынаў

Як падае афіцыйнае іранскае агенцтва ISNA, у часе сустрэчы ў Тэгеране зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым прэзыдэнт Ірану адзначыў неабходнасьць актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва і дачыненьняў паміж Іранам і Беларусьсю “з улікам цяперашняй эканамічнай і палітычнай сытуацыі”.

З гэтым пагадзіўся і кіраўнік беларускага МЗС.

Паводле ягоных слоў, “Іран — важная і ўплывовая краіна рэгіёну, і Беларусь жадае ўмацоўваць дачыненьні зь ім”.

Міністар Мартынаў таксама выказаўся за неабходнасьць двухбаковага стратэгічнага супрацоўніцтва ў пытаньнях энэргетыкі.

“Беларусь гатовая актывізаваць супрацоўніцтва з Іранам ва ўсіх галінах, асабліва ў галіне энэргетыкі”, — падкрэсьліў у размове з Ахмадзінэджадам Мартынаў.
XS
SM
MD
LG